Літаратурная гадзіна ў РБ

Бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” працягваюць працаваць у рамках Года гістарычнай памяці. Чарговае мерыпрыемства адбылося ў Карэліцкай раённай бібліятэцы і тычылася яно юбілейнай даце — 105 год з дня нараджэнння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Адзначаем юбілей”, дзе прадставілі толькі літаратурныя творы знакамітага земляка. Сцэнарый да мерапрыемства распрацавала бібліятэкар Валянціна Кошур. Вядучыя ўспаміналі пра Янку Брыля як пра празаіка, публіцыста, перакладчыка. Больш падрабязна спыніліся аб ім як аб земляку (Янка Брыль пэўны час жыў у вёсца Загор’е Турэцкага сельвыканкама) . Цікавы матэрыял пра асабістае знаёмства з Янкам Брылём данесла Святлана Кошур, мясцовы краязнаўца, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Гродзенскага аддзялення. Нарыс “Маці” прачытала пастаянная чытачка бібліятэкі Марыя Касцюкевіч. Напрыканцы наведвальнікі паглядзелі відэафільм “Янка Брыль: лёс марпеха. Запіскі на палях”. Мерапрыемства ладзілася для ветэранаў працы і наведвальнікаў дзеннага аддзялення грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *