Бібліобус

Для Карэліцкага раёна характэрна наяўнасць невялічкіх тэрытарыяльна аддаленых маланаселеных пунктаў. Галоўная задача ДУК  “Карэліцкая раённая бібліятэка” – забяспечванне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца  пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі мабільнай  бібліятэкі.

Спецыялізаваную машыну набылі ў 2010 годзе, а ўжо з 1 студзеня 2011 года сучасная мабільная  бібліятэка зрабіла першы свой выезд  з кнігамі, часопісамі і газетамі,  а таксама з добрым  настроем і шчырымі прывітаннямі.

Функцыі бібліобуса – бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленых сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца  па 9 маршрутах згодна графіку выездаў. Бібліятэкар бібліобуса  – Рахманька Таццяна Віктараўна, вадзіцель – Вакула Юрый Васільевіч.

Графік выездаў бібліобуса на красавік 2026 г.

08.04.2026. Забердава, Мірацічы

09.04.2026. Валокі, Кайшоўка, Альшаны, Застадолле, Дорагава

14.04.2026. Маласельцы, Баўцічы, Быковічы, Пагарэлка, Лядкі

15.04.2026. Трашчычы, Пясочная, Радунь, Кожава

16.04.2026. Горная Рута, Загор’е,  Кальчычы, Востухава, Навашыно

22.04.2026. Вялікая Мядзвядка

23.04.2026. Некрашэвічы, Вышкава, Далматаўшчына

28.04.2026. Вялікія Тупалы, Баранавічы

29.04.2026. Тарасавічы, Вялікая Слабада