Пералік бясплатных паслуг

Пералік бясплатных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова культуры “Карэліцкая раённая бібліятэка”
  1. Рэгістрацыя і перарэгістрацыя чытачоў.
  2. Прадастаўленне інфармацыі аб бібліятэчных фондах.
  3. Прадастаўленне кансультацый па выкарыстанню даведачна-пошукавага апарата (традыцыйных каталогаў і картатэк, электроннага каталога).
  4. Выдача дакументаў праз абанемент бібліятэкі за яе межы на тэрмін, устаноўлены правіламі карыстання бібліятэкай.
  5. Выдача дакументаў з фондаў чытальнай залы для выкарыстання ў межах бібліятэкі на працягу рабочага часу.
  6. Правядзенне масавых мерапрыемстваў (выстаўкі, агляды, чытацкія канферэнцыі, літаратурныя і тэматычныя вечарыны).
  7. Абслугоўванне чытачоў на даму.
  8. Арганізацыя адпачынку дзяцей і дарослых у клубах па інтарэсах і аматарскіх аб’яднаннях.
  9. Індывідуальнае і масавае інфармаванне чытачоў.
  10. Прадастаўленне чытачам інфармацыі на дошцы інфармацыі “Бібліятэка інфармуе”.
  11. Правядзенне экскурсій па бібліятэцы.