Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Публічны цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях.

 

Электронныя рэсурсы:

Інфармацыйна-пашукавая сістэма

«ЭТАЛОН» – дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе атрымаць хуткі доступ да эталоннай прававой інфармацыі ад першакрыніцы, інфармацыі правапрымяняльнага характару, уключаючай рашэнні судоў і наглядных органаў, формаў юрыдычных дакументаў, а таксама да іншай найбольш запатрабаванай і карыснай інфармацыі: навінаў заканадаўства, даведнікаў, слоўнікаў юрыдычных тэрмінаў, азначэнняў і інш.

Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў банках даных у складзе     ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.

У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:

 

Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы прававой тэматыкі:


Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by) – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі. Адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
Сайт «ЭТАЛОН-ONLINE» (www.etalonline.by) – самы аператыўны і найбольш просты ў Беларусі спосаб атрымання актуальнай эталоннай прававой інфармацыі, якая абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу па меры ўключэння дакументаў у эталонны банк дадзеых Рэспублікі Беларусь. Доступ да тэкстаў дакументаў на перыяд ад сутак да года ажыццяўляецца па ідэнтыфікатарам карыстальніка (лопгін, пароль) як на сайце, так і з дапамогай бясплатнай мабільнай праграмы для планшэтаў і смартфонаў на базе Android і iOS.
Прававы форум Беларусі (www.forumpravo.by)– інтэрактыўная пляцоўка для зносін наведвальнікаў сайта і спецыялістаў па прававых пытаннях. Асноўная мэта – тлумачэнне спецыялістамі пытанняў у галіне права, абмен прававым вопытам, абмеркаванне заканадаўства і практыкі яго прымянення, прадастаўленне кожнаму магчымасці выказаць сваё меркаванне.

Дзіцячы прававы сайт (www.mir.pravo.by) – рэсурс для дзяцей і падлеткаў, які дапаможа ім атрымаць прававыя веды, даведацца пра заканадаўства Рэспублікі Беларусь і іншых краін, сваіх правах і абавязках ў цікавай гульнявой форме.

Друкаваныя выданні:

  • Перыядычныя і неперыядычныя афіцыйныя друкаваныя выданні НЦПІ:
  • Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь;
  • Зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментарыі заканадаўства;
  • Серыя «Прававая бібліятэка НЦПІ»;
  • Збор прававых актаў «Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь»;
  • Перыядычныя і неперыядычныя выданні прававой тэматыкі

 

Паслугі ПЦПІ

Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Бясплатныя:

  • прадастаўленне доступу да эталоннай прававой інфармацыі;
  • прадастаўленне поўнай інфармацыі пра інфармацыйныя рэсурсы ПЦПІ;
  • кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
  • выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання.

 

Платныя:

  • пошук прававой інфармацыі ў базах даных;
  • раздрукоўка прававой інфармацыі з электроннай базы дадзеных на прынтэры;
  • ксеракапіраванне дакументаў;
  • сканіраванне дакументаў;
  • запіс прававой інфармацыі з электроннай базы даных на электронны носьбіт;
  • выдача літаратуры прававой тэматыкі на дом з камерцыйнага фонду і фонду чытальнай залы.