Разам весела чытаць… рашылі ў Цырынскай СБ

“Разам весела чытаць, альбо чым заняцца ў бібліятэцы” — пад такой назвай прайшоў дзень у Цырынскай СБ. Працавалі куткі: “Бібліятэчная майстэрня”, “Прачытай мяне” і “Пагуляйце разам”. Спачатку дзеці кінуліся да кніжак і наперабой гарталі іх, паказвалі малюнкі адзін аднаму, затым пачалася гульнёвая праграма (цацак хапіла ўсім). Напрыканцы стаміўшыся ўселіся за стол і пачалі маляваць (заданне прастое- намаляваць сваё ўражанне аб леце). Хапіла заняткаў і малечы, якая прыйшла ў бібліятэку разам са сваімі матулямі. Гарэзлівы рух наведвальнікаў не спыняўся на працягу ўсяго працоўнага дня.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *