Правілы карыстання бібліятэкамі

  1. АГУЛЬНЫЯ   ПАЛАЖЭННІ

1.1. Правілы карыстання бібліятэкамі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” (далей – Бібліятэкамі), распрацаваныя ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры (прыняты Палатай прадстаўнiкоў 24 чэрвеня 2016г., адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2016г.), “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”, Статутам ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” і іншымі заканадаўчымі дакументамі ў галіне бібліятэчнай справы Рэспублікі Беларусь, рэгламентуюць парадак запісу карыстальнікаў, правілы іх абслугоўвання, правы і абавязкі карыстальнікаў, а таксама ўзаемаадносіны паміж Бібліятэкамі і карыстальнікамі.

1.2. Бібліятэкі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” з’яўляюцца агульнадаступнымі публічнымі бібліатэкамі. Іх фонды знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

1.3. Даведачна-пошукавы апарат Бібліятэк, у тым ліку і на электронных носьбітах, з’яўляецца агульнадаступным для яе карыстальнікаў.

1.4. Карыстанне Бібліятэкамі бясплатнае. Дадатковыя віды паслуг, выкананне якіх не супярэчыць заканадаўству, ажыццяўляецца Бібліятэкамі за плату ў адпаведнасці з Прэйскурантам цэн на платныя паслугі ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

 

  1. ПАРАДАК ЗАПІСУ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1. Рэгістрацыя грамадзян у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца непасрэдна ў бібліятэцы або на афіцыйным сайце бібліятэкі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

2.2. Бібліятэкі рэалізуюць права грамадзян на бібліятэчнае абслугоўванне як праз сістэму абанементаў, чытальных залаў, міжбібліятэчнага абанемента (МБА), так і шляхам аддаленага доступу да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.

2.3. Асноўным дакументам, які дае права карыстацца даведачна-бібліяграфічным апаратам і фондамі Бібліятэк, з’яўляецца чытацкі фармуляр, у тым ліку і электронны.

2.4. Чытацкі фармуляр запаўняецца ў час рэгістрацыі (перарэгістрацыі).

 

Заўвага: перарэгістрацыя чытачоў у Бібліятэках праводзіцца штогод (з 2 студзеня) для статыстычнай справаздачы перад заснавальнікамі Бібліятэк і органамі дзяржаўнай статыстыкі; перарэгістраваныя чытачы абслугоўваюцца толькі пры адсутнасці запазычанасці.

 

2.4. Пры рэгістрацыі (перарэгістрацыі) неабходна абавязкова прад’явіць пашпарт, студэнцкі білет, ваеннаслужачым тэрміновай службы і курсантам – ваенны білет і паведаміць неабходныя для афармлення звесткі.

Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў Бібліятэкі згодна спіскаў базавых і агульнаадукацыйных школ раёна, па прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні, асабістага пашпарта ці пашпарта бацькоў або дакумента апекуноў, папячыцеляў, работнікаў дзіцячых устаноў (інтэрнатаў, дзіцячых дамоў і інш.).

Рэгістрацыя юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці карыстальнікаў бібліятэк ажыццяўляецца на падставе дагавора аб бібліятэчным, інфармацыйным і даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні.

Карыстальнік павінен азнаёміцца з Правіламі карыстання Бібліятэкамі і засведчыць сваім подпісам абавязацельства па іх выкананні.

 

  1. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК

3.1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі Бібліятэк, з’яўляюцца іх карыстальнікамі.

Парадак карыстання Бібліятэкамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх аказання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Статутам ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” і правіламі карыстання Бібліятэкамі.

3.2. Карыстальнікі бібліятэк маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі.

3.3. Права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне забяспечваецца шляхам:

— стварэння розных відаў бібліятэк;

— садзейнічання доступу да нацыянальных і сусветных баз даных;

— арганізацыі міжбібліятэчнага абанемента;

— электроннай дастаўкі дакументаў;

— арганізацыі бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк па месцы жыхарства (знаходжання), працы (службы), вучобы, адпачынку;

— выкарыстання нестацыянарных форм абслугоўвання;

— стварэння і функцыянавання на базе дзяржаўных публічных бібліятэк публічных цэнтраў прававой інфармацыі.

 

3.4. Карыстальнікі Бібліятэк маюць права:

3.4.1. Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў.

3.4.2. Бясплатна атрымліваць кансультатыўную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

3.4.3. Бясплатны атрымліваць для часовага карыстання дакументы з бібліятэчных фондаў:

— на абанеменце – дадому выдаецца не больш за пяць кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны ў час наведвання бібліятэкі 2 разы на 30 дзён. Тэрмін карыстання дакументамі павышанага попыту складае 10 дзён і не можа быць падоўжаны.

— у чытальных залах – за адзін раз выдаецца не больш за 5 экзэмпляраў кніг і 12 экзэмпляраў часопісаў, для карыстання ў межах біблітэкі.

— у сельскіх бібліятэках, дзе адсутнічаюць чытальныя залы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, перыядычныя выданні бягучага года на дом не выдаюцца.

 

Заўвага: асобы, якія пражываюць у Карэліцкім раёне без прапіскі, прапісаны часова, альбо перарэгістраваныя без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі ў межах Бібліятэк.

 

3.4.4. Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэк.

3.4.5. Атрымліваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчным абанеменце.

3.4.6. Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкамі.

3.4.7. Выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў Бібліятэк тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканераў, аўдыя-, фота- і відэаапаратуры), мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў.

3.4.8. Карыстацца паслугамі Бібліятэк, у тым ліку платнымі.

3.4.9. Іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

3.5. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманнем дакументаў на спецыяльных матэрыяльных носьбітах інфармацыі.

3.6. Інваліды і іншыя фізічна аслабленыя асобы маюць пераважнае права атрымліваць дакументы з бібліятэчных фондаў публічных бібліятэк праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.

3.7. Карыстальнікі Бібліятэк маюць права ўдзельнічаць у дзейнасці папячыцельскіх саветаў, аб’яднанняў карыстальнікаў Бібліятэк.

3.8. Незаконныя дзеянні (бяздзейнасць) службовых асоб Бібліятэк, якія абмяжоўваюць правы карыстальнікаў Бібліятэк, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю, кіраўніку юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца Бібліятэка, і (або) у суд.

 

  1. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК

4.1. Карыстальнікі Бібліятэк абавязаны:

4.1.1. выконваць Правілы карыстання Бібліятэкамі;

4.1.2. беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў;

4.1.3. ва ўстаноўленыя Бібліятэкай тэрміны вяртаць дакументы атрыманыя з бібліятэчных фондаў;

4.1.4. праходзіць перарэгістрацыю карыстальнікаў Бібліятэк у тэрмін і ў адпаведнасці з парадкам рэгістрацыі карыстальнікаў бібліятэк;

4.1.5. пры атрыманні дакументаў з дэфектамі паведаміць аб гэтым бібліятэчнаму работніку;

4.1.6. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

4.2. Доступ да дакументаў з бібліятэчных фондаў і інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

4.3. Карыстальнікам Бібліятэк забараняецца:

4.3.1. наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных, або іншых адурманьваючых рэчываў;

4.3.2. уваходзіць у Бібліятэку з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў Бібліятэк – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі-павадыра;

4.3.3. уносіць у Бібліятэку друкаваныя выданні, калючыя і рэжучыя прадметы, калі іншае не прадугледжана дадзенымі Правіламі;

4.3.4. выносіць дакументы з памяшкання Бібліятэкі без запісу ў формах уліку, устаноўленых Бібліятэкай;

4.3.5. уносіць і выкарыстоўваць капiравальныя прыборы (сканеры, аўдыя-, фота- i вiдэаапаратуру), мабiльныя тэлефоны i iншыя тэхнiчныя сродкi ў мэтах фота- i вiдэаздымкi дакументаў з бiблiятэчных фондаў;

4.3.6. перадаваць чытацкi бiлет iншым асобам або карыстацца чытацкiм бiлетам iншай асобы.

4.4. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з бiблiятэчных фондаў карыстальнiкi бiблiятэк замяняюць iх iдэнтычнымi, раўнацэннымi дакументамi. Пры адсутнасцi магчымасцi замены дакументаў карыстальнiкi Бiблiятэк кампенсуюць iх кошт у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам.

4.5. Карыстальнiкам Бiблiятэк, якiя парушылi тэрмiны вяртання дакументаў з бiблiятэчных фондаў, да моманту вяртання гэтых дакументаў выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАМІ

5.1. За пашкоджанне дакументаў з фондаў Бібліятэк, а таксама яе маёмасці і абсталявання карыстальнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Карыстальнікі, якія згубілі дакументы з фондаў Бібліятэк або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі Бібліятэкамі раўназначнымі, а пры немагчымасці замены – кампенсаваць страты ў формах і памерах, вызначаных фондавай камісіяй Бібліятэк згодна з дзеючым заканадаўствам.

5.2. Несанкцыянаваны вынас дакументаў, якія належаць Бібліятэкам, расцэньваецца як раскраданне яе маёмасці.

5.3. За страту дакументаў з фондаў Бібліятэк або нанясенне ім непапраўнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.

Непаўналетнія чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, якую нанеслі фонду Бібліятэк, у тым выпадку, калі яны маюць дастатковыя для кампенсацыі заробкі або стыпендыю.

5.4. За парушэнне правілаў карыстання Бібліятэкамі чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкамі на тэрміны, вызначаныя ў адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку загадам дырэктара Бібліятэк (на месяц, тры месяцы, паўгода, год, назаўсёды).

5.5. За асобныя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністратыўную, грамадска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць.

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

6.1. Абслугоўванне карыстальнікаў у кожнай Бібліятэцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем і дадзенымі Правіламі карыстання Бібліятэкамі.

6.2. Чытачы, якія маюць працяглую запазычанасць у бібліятэках не абслугоўваюцца.

6.3. Выдача дакументаў з фондаў спыняецца за 15 хвілін да закрыцця бібліятэкі.

 

  1. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭК

7.1. Бiблiятэкi маюць права:

7.1.1. самастойна вызначаць змест, формы i метады сваёй дзейнасцi ў адпаведнасцi з мэтамi i функцыямi, замацаванымi ў статуце (палажэннi);

7.1.2. вызначаць крынiцы камплектавання бiблiятэчных фондаў;

7.1.3.ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносiць даход, у тым лiку аказваць платныя паслугi;

7.1.4. фармiраваць абменныя бiблiятэчныя фонды;

7.1.5. выключаць i рэалiзоўваць дакументы з бiблiятэчных фондаў;

7.1.6. устанаўлiваць па ўзгадненнi з заснавальнiкам бiблiятэкi, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобай, падраздзяленнем якой з’яўляецца бiблiятэка, правiлы карыстання бiблiятэкай, парадак рэгiстрацыi карыстальнiкаў бiблiятэкi;

7.1.7. вызначаць залогавы кошт найбольш каштоўных выданняў пры iх выдачы, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых правiламi карыстання бiблiятэкай;

7.1.8. прымаць меры па кампенсацыi ўрону, нанесенага iм карыстальнiкамi бiблiятэк, у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам;

7.1.9. вызначаць умовы выкарыстання бiблiятэчных фондаў на падставе дагавораў з юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi;

7.1.10. удзельнiчаць у рэалiзацыi дзяржаўных i iншых праграм, накiраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры;

7.1.11. супрацоўнiчаць з замежнымi бiблiятэкамi, замежнымi i мiжнароднымi юрыдычнымi асобамi, у тым лiку весцi мiжнародны дакументаабмен, уваходзiць ва ўстаноўленым парадку ў мiжнародныя арганiзацыi, удзельнiчаць у рэалiзацыi міжнародных праграм;

7.1.12. аб’ядноўвацца ў бiблiятэчныя асацыяцыi (саюзы);

7.1.13. набываць, ствараць, фармiраваць i выкарыстоўваць iнфармацыйныя рэсурсы;

7.1.14. ажыццяўляць збор дакументаў у электронным выглядзе, пры неабходнасцi ствараць копii дакументаў у электронным выглядзе з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

7.2. Бiблiятэкi абавязаны:

7.2.1. садзейнiчаць забеспячэнню правоў карыстальнiкаў бiблiятэк, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і дадзенымі Правіламі;

7.2.2. абслугоўваць карыстальнiкаў бiблiятэк у адпаведнасцi са сваiмi статутамi (палажэннямi) i правiламi карыстання бiблiятэкай;

7.2.3. не выкарыстоўваць звесткi аб карыстальнiках бiблiятэк i iх запытах у iншых мэтах, акрамя навуковых i бiблiятэчных;

7.2.4. садзейнiчаць доступу карыстальнiкаў бiблiятэк да нацыянальных i сусветных баз даных;

7.2.5. забяспечваць захаванасць бiблiятэчных фондаў;

7.2.6. пры наяўнасцi ў бiблiятэчных фондах кнiжных помнiкаў забяспечыць iх захаванасць i ўключэнне ў Дзяржаўны рэестр кнiжных помнiкаў Рэспублiкi Беларусь, iншыя зводныя каталогi, базы даных;

7.2.7. пры прадастаўленнi карыстальнiкам бiблiятэк актуальнай прававой iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь забяспечваць магчымасць доступу да эталоннай прававой iнфармацыi.

7.3. Бiблiятэкi маюць iншыя правы i абавязкi, прадугледжаныя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры i iншымi актамi заканадаўства.