Здорава, цікава і весела ў Турэцкай СБ

Цікавае і карыснае мерапрыемства па здароваму ладу жыцця адбылося ў Турэцкай СБ. Бібліятэкар Ганна Клімаш прапанавала сваім маленькім чытачам пагутарыць пра здаровае харчаванне. Дзеці згадзіліся, бо яны добра ведаюць што гэта такое (іхнія матулі “сядзяць” на жосткай дыеце). Спачатку гаворка вялася пра карысныя стравы, пра ягады і гародніну, пра хлеб і малочныя прадукты. А затым гаспадыня бібліятэкі запрасіла пагуляць і пабываць на розных “здаровых” станцыях: на станцыі “Загадкіна”- разгадвалі тэматычныя загадкі, на «Спартыўнай»- займаліся гімнастыкай, а на “Літаратурнай” – пісьмова адказвалі на пытанні па творах і казках знакамітых пісьменнікаў. У канцы складалі адмысловыя пазлы і абмяркоўвалі мерапрыемства. Дзецям спадабалася…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *