Па маршруту №2… (бібліобус)

Актыўна працуе з дзецьмі ў летні час бібліятэкар бібліобуса Таццяна Рахманька. Вось і ў чарговы выезд, які адбыўся 16 чэрвеня па маршруту №2 Радунь — Кожава (маршрут уключае 4 вёскі) ладзіла цікавую і займальную сустрэчу дзяцей (у асноўным прыезжых) з кнігай. У гэты дзень юныя чытачы пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры і перыёдыкі, паўдзельнічалі ў разгадванні крыжаванкі, адказалі на пытанні віктарыны пра літаратурных герояў. Таксама іх чакала праграмная літаратура для выканання заданняў на лета. А назва — “Мы ведаем усё і аб усім”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *