Да Дня Перамогі ў Райцаўскай СБ

Цыкл мерапрыемстваў да Дня Перамогі ладзіўся ў Райцаўскай СБ. 6 мая спачатку падлеткі разам з бібліятэкарам Аленай Захарчук наладзілі акцыю “Ад помніка да помніка…” і ўсклалі кветкі да помнікаў загінуўшых землякоў у вёсках Райца, Забердава, Ятвязь і Дуброва, а затым прынялі ўдзел у яшчэ адной патрыятычнай акцыі “Ён у памяці народнай” (да 115-годдзя з дня нараджэння Мікалая Гастэлы — калісьці яго імя насіў родны калгас). Дзеці даведаліся аб жыцці і подзвігу героя, усклалі кветкі да яго помніка. А 7 мая ізноў акцыя “Чытаем дзецям аб вайне. З вуснаў наведвальнікаў гучалі вершы, урыўкі з твораў пра вайну, Перамогу і мір.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *