У Варанчанскай СБ…

У Варанчанскай СБ да Дня Перамогі… час гістарычнай памяці “Дзе памяць, там і слёзы” каля мясцовага помніка воіну-вызваліцелю (літмантаж, кветкі, успаміны). Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, мясцовым ветэранам, уражэнцам вёскі Мінакі Піско В.К. — у гонар ветэрана гучалі вершы і песні ваеннай пары, пажаданні моцнага здароўя, падзяка за мір і шчаслівае жыццё. Кветкі, слёзы, ўспаміны і фатакарткі… ўсё было ў гэты дзень. У самой жа ўстанове тэме вайны і Перамогі прысвячалася разгорнутая кніжная выстава “Война! Твой горький след в судьбе и книгах, что на полке” і гучныя чытанні, якія чыталі бібліятэкар і вучні. Дэвіз усіх мерапрыемстваў “Памяць пра вайну — у імя жыцця”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *