9 Мая… (РБ)

У Дзень Перамогі з самай раніцы бібліятэкары прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні “Память не предают” і святочным маршы да мемарыяльнага комплекса “Зорка”, завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Пятроўны Кужалевіч з падарункамі, кветкамі, пажаданнямі і падзякай. На плошчы 17 Верасня, дзе ладзілася галоўнае свята, прадставілі разгорнутую выставу “Память без срока давности” з галіновай і мастацкай літаратурай, фотазону. Для дзяцей працавала гульнёвая пляцоўка, на якой матулі і таты з немаўлятамі мелі магчымасць весела бавіць свой вольны час. Падлеткі гулялі ў сапёра, снайпера, крыжыкі і нулікі, настольныя даміно і баскетбол, на хуткасць складалі з запалак слова “Дзень Перамогі”. А для самых “модных” хлапчукоў і дзяўчынак працаваў салон “Аквагрым”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *