Сапраўднае кафэ ў Малюшыцкай СБ
Адказна падрыхтавалася да Тыдня дзіцячай кнігі Малюшыцкая СБ. Бібліятэкар Таццяна Уладзіміраўна арганізавала сапраўднае кафэ, дзе прапанавала сваім маленькім чытачам, як гарачыя, так і халодныя “літаратурныя” закускі, а таксама “літаратурны” чай і каву. Але спачатку з аматарамі жывога чытання праведзена абмеркаванне кніг пад назвай “Што ты чытаеш сёння”. А на працягу ўсяго Тыдня ўсе жадаючыя маюць магчымасць прыняць ўдзел у літаратурных конкурсах, гульнёвых праграмах і віктарынах, паслухаць вершы, юмарэскі і казкі, пазнаёміцца з цікавымі часопісамі і проста адпачыць.