Час зямлі ў Турэцкай СБ
26 сакавіка чытачы Турэцкай СБ пачулі пра Сусветную экалагічную акцыю “Час зямлі”, якая заўжды праходзіць у апошнюю суботу сакавіка, пазнаёміліся з кнігамі аб экалагічных рэсурсах, паўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і паслухалі невялічкі канцэрт сваёй сяброўкі Ганны Блашко.







