Экакрыжаванка і загадкі ў Турэцкай СБ
Ізноў мы ў Турэцкай СБ, ізноў на экалагічным мерапрыемстве (першае адбылося ў школе) і тычылася яно таксама экалагічнай акцыі “Час зямлі”. Спачатку юныя наведвальнікі даведаліся аб самой акцыі яе аспектах, а затым з вялікім захапленнем знаёміліся з раслінным і жывёльным светам, геаграфіяй розных краін. У час хвілінкі–весялінкі адказвалі на пытанні экакрыжаванкі, адгадвалі загадкі і вельмі цікавіліся, якое будзе наступнае мерапыемства – канікулы, канікулы…