Жаданні і мары ў Аюцавіцкай СБ

Новы год, гэта самае галоўнае свята, самае жаданнае і любімае, якое чакаюць усе, а асабліва дзеці. Яны загадзя рыхтуюцца, вучаць вершы і песні, афармляюць з дапамогай бацькоў навагоднія касцюмы, чакаюць падарункаў і мараць, мараць і мараць….. Вось і ў Аюцавіцкай СБ сабраліся маленькія чытачы каб напісаць пісьмо і выказаць свае пажаданні. Ну, а бібліятэкар Наталля Іванаўна, збярэ ўсе пісьмы і перадасць абавязкова ў самыя рукі Дзядулю Марозу. Хочацца дадаць, што памяшканне пэўнай бібліятэкі святочна аформлена і зімовыя канікулы пройдуць пазнавальна і весела.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *