Па маршруту №7…
Чарговы выезд бібліобуса, а гэта менавіта сёння 22 снежня па маршруту Далматаўшчына-Вышкава-Некрашэвічы быў таксама святочны. Сяльчан чакала сустрэча не толькі з цікавымі кнігамі і часопісамі, але і з Дзедам Марозам і Зімой. Казачных гасцей з радасцю віталі чытачы, якія з ахвотай успамінілі навагоднія вершы і песні, а ўзнагарода – невялічкія падарункі. Па дарозе завіталі да бібліятэкара Луцкай СБ Галіны Крывапуст з віншаваннямі і пажаданнямі.






