З віншаваннямі па маршруту №3 бібліобуса
Апошні выезд бібліобуса ў 2021годзе адбыўся па самаму аддаленаму маршруту, які знаходзіцца амаль за 40 км ад Карэліч “Вялікая Медзвядка – Малая Медзвядка”. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прывезлі жыхарам вёскі не толькі кнігі і часопісы, але і святочны настрой з падарункамі. Віншаванні тычыліся мацнага здароўя, сямейнага дабрабыту і даўгалецця. Па традыцыі на адваротным шляху завіталі да калег, супрацоўнікаў Мірскай ГПБ, таксама з віншаваннямі.





