Падарожжа ў любімую бібліятэку адбылося ў Карэліцкай РБ

Падарожжа ў любімую бібліятэку арганізавана бібліятэкарамі Карэліцкай РБ. Спачатку бібліятэкар Вярбіцкая М.А. расказала наведвальнікам школьнага лагера пра саму бібліятэку, пазнаёміла з бібліятэчнымі тэрмінамі і адказала на шматлікія пытанні. А затым прапанавала паглядзець тэатралізаваную пастаноўку казкі “Чароўная смятана” (лялечны тэатр “Васілёк”) і абмеркаваць пытанні: што такое сяброўства і таварыства, хто такі сапраўдны сябар, як адлічыць праўду ад хлусні. Дзеці па чарзе адказвалі, даказвалі адзін аднаму, прыводзілі прыклады, спрачаліся. Усім было цікава і весела. І кожнаму на памяць размалёўка “Як кот Мурзік ліжа смятану”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *