Казачная віктарына ў Аюцавіцкай СБ
Канікулы, канікулы, канікулы… самая цікавая, чаканая пара. І якія б яны не былі, ці то летнія, ці зімнія, ці вясеннія іх заўжды чакаюць дзеці. А разам з канікуламі і вольны час, калі ўсё можна рабіць спакваля: хочаш спі, хочаш гуляй, а хочаш шпацыруй у бібліятэку … а там заўжы ёсць што паглядзець. Цікавую форму работы ў час асенніх канікул абрала Аюцавіцкая СБ — экалагічнае выхаванне. Мерапрыемствы гэтай тэматыкі даюць дзецям веды пра прыроду, выхоўваюць адказныя адносіны да навакольнага асяроддзя. Вось і сёння 5 лістапада дзецей чакала казачная віктарына “Усё пра ўсё”.

