Дзеці. Канікулы. Свята…

Вось і адбылося свята да якога рыхтаваліся дзеці. Чаму менавіта дзеці? Таму што гэта свята дзяцінства – Міжнародны дзень дзяцінства – свята весялосці, шчасця і вольнасці, пачаліся доўгачаканыя канікулы. Да гэтага цудоўнага свята аддана рыхтаваліся і мы, бібліятэкары. На дзіцячай пляцоўцы чаго толькі не было… Гэта і кніжная выстава з навюсенькай, маляўнічай літаратурай “Лето. Книга. Сто фантазий”, фотазона “Здравствуй, лето!”. Дзеці мелі магчымасць сватаграфавацца з сучаснымі казачнымі героямі Рапунцэль і Міньёнам, памаляваць на дошцы “Я рисую детство”, пагуляць у рухомыя і настольныя гульні. Маленькім модніцам і моднікам прапанавалі мастацкую размалёўку на твары і руках. Цікавіла наведвальнікаў мерапрыемства шыкоўная выстава лялек “Дамы эпохи” з асабістай калекцыі метадыста ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” Марыны Роўдан. 44 лялькі, альбомы да кожнай і мастацкая літаратура з фондаў бібліятэкі не пакінула раўнадушным нікога. Таксама метадыст прапанавала і выставу “Автомобиль на службе”. Свята закончылася, але свята і пачалося… канікулы, а з ім новыя эмоцыі, дзіцячыя пляцоўкі, шматлікія цікавыя, займальныя мерапрыемствы. Да сустрэчы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *