Чай з зёлак, печыва і лекавая літаратура — бібліятэкар Малюшыцкай СБ запрашае!
У аматарскім аб’яднанні “У колу сяброў” ізноў сустрэча – чакаюць гасцей. На гэты раз галоўная траўніца, бібліятэкар Таццяна Аляшкевіч раскажа сваім сяброўкам пра лекавыя травы (гэта і маці-мачыха, дзімухавец, ліпа, чабрэц, мята, лісты сунічніку, чарнічніку і бруснічніку і г.д.), дзе, калі і як іх трэба збіраць (менавіта ўжо пачаўся сезон збору), як сушыць і як іх выкарыстоўваць. Разам удзельніцы абмяркуюць, якія хваробы можна імі палячыць (успомняць што спачатку трэба наведаць доктара, а ўжо затым…), напоіць усіх пахучым чаем з зёлак і дамашнім печывам, пакажа пэўную літаратуру, і пажадае ўсім моцнага здароўя і летняга настрою.




