Гульні, конкурсы, загадкі… (Красненская СБ)
У Красненскай СБ адбылася гульнёвая праграма “Прывітанне, лета залатое!”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні , удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, скакалі на батуце. Наведалі мерапрыемства і супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. Маленькім модніцам і моднікам малявалі на тварыках і ручках, фатаграфавалі з казачнымі героямі каля фотазоны, гушкалі дзяцей на арэлях, разам гулялі з мячыкам і рознымі цацкамі. Вось так маленькія чытачы весела бавілі свой вольны час.








