І зноў мы разам… (Масленіца ў г.п.Мір)
“Усе на масленіцу” – бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі далучыліся да этна – фестывалю “У Міры пякуць бліны”, якое праходзіла 13 сакавіка каля падмурка Мірскага замка. На “здаровай” лаўцы мёд ліпавы, кветкавы і грачышны, пропаліс і пярга. “Лекавы” чай з зёлак, рознага віду вырабы, якія зроблены рукамі бібліятэкараў Карэліцкай раённай бібліятэкі.
Ад бібліятэкараў Мірскай гарпасялковай бібліятэкі, якія таксама рыхтаваліся да свята, рознага віду бліны і блінцы, піражкі і пірагі. Усё да свята, усё да свята…