Дзень праваслаўнай кнігі ў Карэліцкай РБ
Да Дня праваслаўнай кнігі, які заўсёды адзначаецца 14 сакавіка, у чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла сустрэча “Свет праваслаўнай кнігі”. Адкрыў мерапрыемства загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лагута Міхаіл, які расказаў навучэнцам УА “Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй” аб гісторыі ўзнікнення святочнай даты, яе значэнні і традыцыях. Затым слова ўзяў благачынны цэркваў Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса. Ён заклікаў прысутных чытаць толькі добрыя і духоўныя кнігі, браць прыклад у жыцці з асветнікаў і святароў. Напрыканцы супрацоўнікі раённай бібліятэкі прачыталі вершы на праваслаўную тэматыку.
Да мерапрыемства ладзілася тэматычная выстава “Мудрое слово мудрости духовной”.