Дзень Канстытуцыі ў бібліятэках ДУК
15 сакавіка ўся наша краіна адзначае адно з галоўных свят — Дзень Канстытуцыі. Да гэтай даты бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцккая раённая бібліятэка” падрыхтавалі інформ-экспрэсы, тэматычныя гадзіны і гутаркі, агляды літаратуры, кніжныя выставы на тэму “Канстытуцыя ў нашым жыцці”. Бібліятэкары расказалі сваім наведвальнікам пра Канстытуцыю і адзначылі, што Канстытуцыя- асноўны Закон дзяржавы, і кожны чалавек павінен яго выконваць.