Патрыятычная акцыя ў Дзень Канстытуцыі
Вулічная патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі” ладзілася супрацоўнікамі Карэліцкай раённай бібліятэкі сумесна з Карэліцкім раённым музеем, менавіта з самага рання 15 сакавіка. Карэліччане, якія спяшаліся на работу, затрымаўшыся амаль на хвілінку прымалі віншаванні, і шчыра адказвалі што сёння за дзень і што ён значыць для кожнага з іх. Землякі атрымалі святочныя флаеры і шарыкі. Прадоўжылася акцыя ў ДУА”Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”. Спачатку вучні 11 класа пачулі гістарычную звестку аб Асноўным Законе Беларусі, а затым адказалі на пытанні віктарыны.