У Мірскую бібліятэку з пажаданнямі (бібліобус)

22 снежня, крочыўшы ў вёску Медзвядка з чарговым выездам, супрацоўнікі бібліобуса завіталі ў Мірскую гарпасялковую бібліятэку, каб павіншаваць сваіх калег з наступаючымі святамі. Жадалі бібліятэкарам каб здзейсніліся ўсе мары як сямейныя, так і прафесійныя (бібліятэчная мара адна, каб паўнютка было чытачоў). Вельмі ўразілі бібліятэкараў бібліобуса з густам аформленыя фотазоны, святочныя выставы і афармленне памяшкання. А якая фотазона без фотаздымка – фота на памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *