Святочны выезд на радзіму Ігнація Дамейкі (бібліобус)

З новымі кнігамі, часопісамі і шчырымі пажаданнямі здзейснілі чарговы святочны выезд супрацоўнікі бібліобуса. Маршрут цікавы і гістарычны – вёска Медзвядка, радзіма Ігнація Дамейкі, вучонага, даследчыка Чылі, геолага, які разам са сваімі землякамі А.Міцкевічам і Я.Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філаматаў, асноўнымі лозунгамі якога былі: айчына, навука, дабрачыннасць. Завітаўшы амаль у кожны двор (іх чакаюць, заўжды чакаюць) віншавалі, зычылі моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. А які святочны выезд без падарункаў – падарункі-каляндары на наступны год ад супрацоўнікаў аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК Карэліцкая раённая бібліятэка».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *