І зноў квэст-гульня (ДБ)

Квэст-гульня «Письмо от дедушки Мороза», якая распрацавана ў Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы зацікавіла не толькі дзяцей але і дарослых. 23 студзеня прайсціся зігзагападобнымі лабірынтамі прыгодніцкай гульні, адгадаць замыславатыя загадкі ад “Завірухі”, сабраць зімовыя словы, закончыць прыказку і прымаўку, а на чацвёртым прыпынку з завязанымі вачамі абысці сумёты, якія разложаны на падлозе з’явіла жаданне вучніца 2 класа Лустач Даша. Дзяўчынка вельмі хутка адказала на ўсе пытанні, напісала пісьмо да Дзядулі Мароза, у якім выказала сваю мару і атрымала падарунак на памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *