Інтэлектуальны марафон “Падарожжа ў родную мову”
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Стала добрай традыцыяй у гэты дзень праводзіць розныя мерапрыемствы. 20 лютага ўсіх прыхільнікаў роднага беларускага слова супрацоўнікі Мірскай гарпасялковай бібліятэкі сумесна з Домам культуры запрасілі на інтэлектуальны марафон “Падарожжа ў родную мову”. Вядучыя яшчэ раз адзначылі, што родная мова — гэта вытокі нашай будучыні, неўміручая спадчына беларускіх песняроў. На мерапрыемстве прагучалі вершы пicьменнiкаў — юбіляраў 2025 года – Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Петруся Броўкі, Уладзіміра Жылкі і інш. Прысутныя адгадвалі загадкі-жарты, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, успаміналі прыказкі і прымаўкі. У выкананні работнікаў ДК прагучалі песні на словы беларускіх паэтаў. Для прысутных была арганізавана кніжная выстава “Падарожжа ў родную мову”.