Квэст-гульня “Мова родная — мова модная”

У апошнi дзень Тыдня родной мовы ў Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшла квэст — гульня “Мова родная — мова модная”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй гэтага дня, паведамілі пра важнасць і захаванасць сваёй роднай мовы. Падчас квэсту ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконваліся розныя заданні, такія як “Ветлівыя словы”, “Перакладчык”, “Вядомыя людзі”, “Беларуская кухня”. А напрыканцы атрымалі памяткі аб гісторыі ўзнікнення беларускай мовы. Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *