Пазнавальная гадзіна «Краса роднай мовы»
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Цырынскай СБ прайшла пазнавальная гадзіна «Краса роднай мовы». Бібліятэкар расказала аб важным значэннi мовы ў жыццi чалавека, а асаблiва роднай мовы. Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадкаў, у якiх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць i душа беларускага народа. I, канешне, звярнулiся да беларускай паэзii.