Гульнёвая праграма “Падзяліся ўсмешкаю сваёй”

Лета — цудоўны час. Надыйшлі канікулы і прыемна забыцца пра ўрокі і дамашнія заданні. Хочацца гуляць і забаўляцца. І менавіта ў гэты час супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі запрасілі сваіх чытачоў на гульнёвую праграму “Поделись улыбкою своей”, якая адбылася ў гульнёвым пакоі “Смышлёныш”. Спачатку дзеці падзяліліся марамі пра лета, сустрэліся з героямі любімых мультфільмаў, а затым разам з бібліятэкарам гулялі ў шашкі, настольны баскетбол, складалі пазлы, малявалі. На развітанне пазнаёміліся з умовамі конкура “Лета і кніга”, а таксама з мерапрыемствамі, якія будуць ладзіцца на працягу ўсяго чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *