Пры падтрымцы ЕС і праекту «МОSТ» супрацоўнікі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» наведалі бібліятэкі г.Вільяндзі і г.Таліна.

Пры падтрымцы ЕС і праекту «МОSТ» супрацоўнікі ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» наведалі бібліятэкі г.Вільяндзі і г.Таліна.

Мэта паездкі — наладжванне прафесійных кантактаў з перспектывай далейшага супрацоўніцтва з эстонскімі калегамі з рэгінальнай бібліятэкі.

У час візіту бібліятэкары наведалі гарадскую бібліятэку, бібліятэкі павета Вільяндзі: Tarvastu, Karksi-Nuia, Hаlliste, Heimtali, Цэнтр эстонскай традыцыйнай музыкі і бібліятэкі традыцыйнай музыкі. Абменьваліся інфармацыяй, якая характарызуе вопыт па асноўных накірунках бібліятэчнай дзейнасці, пазнаёміліся з фондамі і сістэмай абслугоўвання карыстальнікаў. У гарадской бібліятэцы Вільяндзі сталі ўдзельнікамі «круглага стала» на тэму: «Эстонскія бібліятэкі сёння: тэндэнцыі, накірункі, стратэгія». Таксама адбылася аглядная экскурсія па бібліятэцы, дзе пазнаёміліся з работай аддзелаў камплектавання, работай з дзецьмі і моладдзю, амерыканскім інфармацыйным цэнтрам, праектнай дзейнасцю бібліятэкі, інавацыйнымі формамі работы.

У Таліне прадаставілася магчымасць пазнаёміцца з работай Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі, цэнтральнай бібліятэкай г.Таліна, Цэнтрам эстонскай дзіцячай літаратуры, работай бібліятэчнага аўтобуса, які абслугоўвае аддаленыя рэгіёны горада. У рамках літаратурнага фестывалю ў Доме пісьменніка адбылася сустрэча з літаратурным крытыкам Галінай Юзефовіч, расійскай пісьменніцай Нарынэ Абгарян. А ў рамках фестывалю-ярмаркі прайшла сустрэча з музыкантам і казачніцай Палінай Чаркасавай, пабывалі на паэтычных конкурсах і літаратурных гульнях.

Плённа і паспяхова завяршылася паездка. Бібліятэкары пашырылі свае прафесійныя веды, уменні, навыкі.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *