Свята дзяцінства “Под парусом мечты летит планета детства”

1 чэрвеня — Дзень абароны дзяцей — першае свята ў час летніх канікулаў. Таму падарункам для дзяцей сталі мерапрыемствы, падрыхтаваныя бібліятэкамі раёна. Самай распаўсюджанай формай работы бібліятэк у гэтым накірунку гульнёва-забаўляльныя праграмы.

У свята дзяцінства “Под парусом мечты летит планета детства”, якое ладзілася на галоўнай плошчы г.п. Карэлічы, Карэліцкая дзіцячая бібліятэка наладзіла гульнёва-забаўляльна-пазнавальную пляцоўку. Пляцоўна прапанавала ўсім жадаючым рухомыя гульні і віктарыны па любімых казках, настольныя гульні, загадкі і конкурсы. Дзецям спадабалася ўсё, але самым да спадобы быў конкурс малюнка на асфальце “Мы мылюем лета”, дзе кожны выказаў свае мары і жаданні, сваю любоў да лета і канікулаў. У час раённага свята лепшыя чытачы ўзнагароджаны Дыпломамі і падарункамі.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *