Круглы стол «Хранители веры православной»

2020 год багаты на значныя даты і падзеі. Гэта Год малой радзімы, 75-год Вялікай Перамогі, 80 — год Карэліцкаму раёну, а таксама 550 год іконе Жыровіцкай Божай Маці і 500 — годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра. 12 сакавіка ў Карэліцкай раённай бібліятэцы да Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаецца 14 сакавіка, адбыўся круглы стол пад назвай «Хранители веры православной». У рамках мерапрыемства прэзентацыя — падарожжа аб Жыровіцкім манастыры і Жыровіцкай іконе Божай Маці, якую правяла бібліятэкар Тамара Кардаш і відэафільм аб будаўніцтве храма. Айцец Андрэй, свяшчэннік Пакроўскай царквы агр. Турэц дапоўніў відэавыступленне, расказаў аб вучобе ў Жыровіцкай семінарыі, гісторыі будаўніцтва царквы і прачытаў свой асабісты верш. Затым Аляксей Шышкір, іерэй Храма Святой велікамучаніцы Варвары (праваслаўны храм у вёсцы Райца) падрабязна расказаў аб сваім дзяцінстве і жаданні з самага маленства служыць праваслаўнай царкве. Таксама расказаў аб цудатворнай Жыровіцкай іконе, святой крыніцы, якая знаходзіцца пад алтаром манастыра, аб праваслаўнай кнізе, якая вучыць цярпенню, дабру, спагадзе і любві. Почэсным госцем стаў айцец Іаан, які прыехаў на сустрэчу. Спачатку ён чытаў свае асабістыя вершы на беларускай мове, затым расказаў пра літаратуру, а гэта лістоўкі і буклеты, якія друкуюцца менавіта ў манастыры, і якія прывёз для наведвальнікаў. У канцы свайго выступлення выканаў цудоўны класічны твор на музычным інструменце. Падвёў вынікі сустрэчы благачынны царквей Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса, які пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, веры і спагады.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *