З асноўным законам нашай краіны пазнаёміліся ў Райцаўскай СБ

Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года. Гэтай знамянальнай падзеі Райцаўская сельская бібліятэка прысвяціла кніжную выставу-агляд “Асноўны закон нашай краіны”. 10 сакавіка бібліятэкар Алена Захарчук пазнаёміла чытачоў з матэрыяламі і распавяла наколькі важны асноўны закон і як ён тычыцца кожнага чалавека, з’яўляючыся асноўным гарантам яго правоў і свабод. І што Канстытуцыя – надзейны гарант стабільнасці і правапарадку краіны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *