Году малой радзімы прысвячаецца…

У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “С милым краем дышу заодно”. Гераіня імпрэзы — мясцовая пісьменніца Аляксандра Панасенка, аўтар літаратурных зборнікаў «Моя молитва» і «Откровение». Мерапрыемства праходзіла ў форме дыялога. Вядучы Міхаіл Лагута спачатку па традыцыі прадставіў пісьменніцу, а затым задаваў ёй пытанні. Аляксандра Іванаўна з хваляваннем расказвала аб дзяцінстве, аб тым што 40 год адпрацавала настаўніцай, пэўны час была завучам і дырэктарам школы. На пытанне «адкуль паэтычнае натхненне» — адказала «што ўсё пайшло з маленства ад бабулі, якая вельмі любіла паэзію Афанасія Фета і Фёдара Цютчава. Успомніла і свае першыя пробы пяра… гэта быў верш пра ваеннае ліхалецце, затым былі вершы прысвечаныя матулі, сям’і, роднаму і адзінаму краю, каханню і самаму светламу, чыстаму возеру «Свіцязь». Апантанна з любоўю чытала свае любімыя вершы і шчыра дзялілася планамі і марамі. У час сустрэчы гучалі песні ў выкананні Тамары Юрчык і Лідзіі Алясюк пад акампанімент Мікалая Друцька. Вершы чытала Алена Толмач і Марыя Касцюкевіч, а ўспаміны аб сваёй малой радзіме гучалі з вуснаў Веры Сцяцко. На заканчэнні Аляксандра Іванаўна пажадала ўсім прысутным моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *