Урок права ў раённай бібліятэцы
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўнаму святу прысвяцілі ўрок права ў Карэліцкай раённай бібліятэцы. У якасці лектара выступала бібліятэкар бібліятэкі Марына Вярбіцкая. Аўдыторыя- маленькія чытачы бібліятэкі. Дзецям растлумачылі, што такое Канстытуцыя, што ў ёй запісана, што яна абвяшчае і гарантуе. Таксама напомнілі пра правы і абавязкі дзяцей. Напрыканцы праведзены адкрыты прагляд літаратуры.