Да Дня праваслаўнай кнігі

Да Дня праваслаўнай кнігі ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Праваслаўная кніга – выток дабрыні і міру”. Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура аб гісторыі рэлігіі, аб Святынях праваслаўя, пра жыццё падзвіжнікаў праваслаўя. Выстава складаецца не толькі з праваслаўнай літаратуры, але і з мастацкіх кніг. Гэта аповесці, вершы, апавяданні сучасных аўтараў, якія адкрываюць хрысціянскія ісціны. Праваслаўная літаратура выхоўвае добрыя пачуцці і заахвочвае да вялікіх учынкаў, вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові да Бога і блізкіх.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *