Конкурсы і кампліменты ў РБ

Конкурсна — гульнёвая праграма “Будзем Радзіме служыць” адбылася ў Карэліцкай раённай бібліятэцы. На мерапрыемства запрошаны вучні 1-2 класа прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Карэлічы”. Будучыя сапраўдныя мужчыны прайшлі праверку на мужнасць, смеласць, рашучасць. Гэтаму садзейнічалі розныя конкурсы: “Шифровальшчик”, “Смекалка”, “Снайпер”, “Отжимание” і інш. Хлапчукі вельмі стараліся, бо на іх глядзелі дзяўчаты. А дзяўчаткі ў свой час зрабілі ім кампліменты ў вершаванай форме. Затым была вандроўка па бібліятэцы, новыя кнігі і часопісы, рознага віду цацкі і добры настрой.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *