Пацешкі, лічылкі і прымаўкі ў Мірскай ГПБ
У рамках Тыдня роднай мовы, які праходзіць з 20 па 26 лютага, Мірская гарпасялковая бібліятэка ладзіла гульнёвую праграму “Вандроўка па фальклору”. На мерапрыемства былі запрошаны наведвальнікі школьнага лагера. Дзеці ўспаміналі пацешкі, лічылкі, прымаўкі, з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў чытанні скарагаворак, гулялі ў беларускія гульні, знаёміліся са звычаямі і традыцыямі нашых продкаў. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары ўручылі дзецям Граматы за кемлівасць, лоўкасць і спрытнасць.