Роднай мове прысвячаецца… (Турэцкая СБ)
Штуршком для актывізацыі работы бібліятэк раёна па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры стаў Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. І першай пачала Турэцкая СБ, якая арганізавала мерапрыемства пад назвай “Мова родная – мова модная”. Удзельнікі, а гэта вучні мясцовай школы, слухалі песні сучасных гурткоў, чыталі вершы, адгадвалі загадкі і ўсё гэта рабілі менавіта на беларускай мове.




