Літаратурная старонка ў раённай бібліятэцы

Час роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” адбыўся ў Карэліцкай раённай бібліятэцы. Бібліятэкар Марына Вярбіцкая расказала пра тое, які складаны гістарычны шлях прайшла наша беларуская мова, што трэба шанаваць, берагчы яе, бо яна-наша!
На мерапарыемства быў запрошаны мясцовы пісьменнік Васіль Генак, які расказаў юным наведвальнікам пра сваю творчасць, прачытаў некалькі вершаў, пажадаў поспехаў у вучобе, моцнага здароўя і імкнення да дасягнення пастаўленай мэты.
Да мерапрыемства падрыхтавана відэапрэзентацыя і тэматычная выстава “Паэзія роднага краю”, на якой экспанавалася літаратура пра Карэліччыну на роднай мове. Дзеці чыталі вершы пісьменнікаў-землякоў Івана Жука і Івана Вярбіцкага.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *