Раённае свята кветак «Colours» у Аюцавічах

17 жніўня ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»  прыняла ўдзел у раённым свяце кветак «Colours» у Аюцавічах. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі Анжаліка Шастак прадставіла кампазіцыю з кветак “Любы сэрцу Карэліцкі край”, за якую атрымала галоўную ўзнагароду ў конкурсе на лепшую кампазіцыю. Бібліятэкар Аюцавіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Гаркавая прадставіла работы дзіцячага аматарскага аб’яднання “Горад майстроў”, зрабіла выставу кампазіцый з кветак. За кампазіцыю “Летний марафон” ёй быў уручаны дыплом II ступені.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *