Акцыя «Ровесники области»

У рамках  абласной акцыі «Ровесники области», прысвечанай  75-годдзю ўтварэнню Гродзенской вобласці,   бібліятэкар Цырынскай сельскай бібліятэкі і настаяцель прыходу храма святога Архангела Міхаіла агр. Цырын пратаіерэй Алег Сушко павіншавалі сям’ю Манько. Клаўдзія Мікалаеўна і Іосіф Яфімавіч – юбіляры-равеснікі Гродзенскай вобласці. Пражылі нялёгкае, але шчаслівае жыццё. Працавалі ў калгасе, дома мелі вялікую гаспадарку. Нарадзілі і выхавалі чацвёра дзяцей. Галоўнае багацце іх – 6 унукаў і 7 праўнукаў. Клаўдзія Мікалаеўна паспявае і ў царкву, і ў бібліятэку, і аказаць пасільную дапамогу ўсім, хто да яе звяртаецца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *