Гульня-віктарына “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся” (Цырынская СБ)
Цырынская сельская бібліятэка запрасіла выхаванцаў мясцовага прышкольнага лагера на гульню-віктарыну “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”, якая арганізавана ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Падчас гульні дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа па Беларусі і адказалі на пытанні крыжаванкі. А затым пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы, прысвечанай Году гістарычнай памяці.