30 сакавіка ў РБ…

Сёння, 30 сакавіка, у раённай бібліятэцы шматлюдна і шумна, бо прыйшло аж тры групы выхаванцаў дзіцячага садка на мерапрыемства, якое прысвечана самаму любімаму казачніку Карнею Чукоўскаму (31 сакавіка спаўняецца 140 год з дня нараджэння — юбілейная дата). Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі абанемент, пазнаёміліся з цікавымі кнігамі, паглядзелі казачнае ўбранства дзіцячага пакоя, паслухалі бібліятэкара, атрымалі запрашэнне стаць чытачамі кніжнай установы. Затым адправіліся ў чытальную залу, дзе іх чакала выстава розных па выглядзе кніг- самых маленькіх і самых вялікіх, фотахвілінка і падарожжа ў казку. Галоўным апавядальнікам была бібліятэкар Вікторыя Балашэнка. Будучыя чытачы, а некаторыя і цяперашнія, наперабой выконвалі літаратурныя заданні, раскрывалі сакрэты “казачнай шкатулкі”, адказвалі на пытанні віктарыны. Асаблівую цікавасць выклікала літаратурная эстафета, якая патрабавала і эрудыцыю, і кемлівасць, і ўважлівасць, каб хутка вызначыць прадметы з казак і выканаць іншае заданне. І вынік- дзеці, якім споўнілася 5 гадоў амаль усе ведаюць творчасць Карнея Чукоўскага, добра ведаюць яго казкі і рэчы з гэтых казак. Сустрэча адбылася ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *