Берагчы наш агульны дом- планету Зямля дамовіліся ў Жухавіцкай СБ
Экалагічная акцыя “Наша зямля ў нашых руках” адбылася ў Жухавіцкай СБ. Разам з клубнікамі бібліятэкар Марына Песецкая адправілася на вуліцы аграгарадка. Пры сустрэчы з сяльчанамі пыталіся: ці ведаюць яны што-небудь пра акцыю? Некаторыя гаварылі: “Да”, некаторыя: “Не”. Але ўсё адно кожнаму ўручылі тэматычны буклет з наказам берагчы наш агульны дом – планету Зямля.



