У Варанчанскай СБ — экаакцыя

У бібліятэчных установах Карэліччыны пачалася “гарачая пара”- вясеннія школьныя канікулы, а з імі і Тыдзень дзіцячай кнігі. Кожны дзень у бібліятэчных установах будуць праходзіць рознага віду мерапрыемствы. І першае мерапрыемства Тыдня акраз прыйшлося ў Міжнародны дзень зямлі. У Варанчанскай СБ для школьнікаў ладзілася экалагічная гутарка “Гэта Планета твая і мая”, у час якой была раскрыта сутнасць Дня. Затым ужо разам з удзельнікамі мерапрыемства арганізавалі экаакцыю “Выключы свет на час” з заклікам жыхароў аграгарадка Варонча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *